Акцыя "Наш уклад у агульную памяць" да Дня памяці ахвяр Хатыні
18.03.202218 сакавіка да Дня памяці ахвяр Хатыні, прайшла акцыя ў памяць аб ахвярах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны «Гэта наш уклад у агульную памяць". Навучэнцы нашай школы навялі парадак каля помніка ахвярам фашызму д. Пузавічы, дзе 77 гадоў таму, яснай летняй раніцай, больш за 640 жыхароў вёскі былі сагнаныя ў два вялікія хлявы і расстраляныя. Яны былі пахаваныя ў двух брацкіх магілах.
Вучні ў чарговы раз даказалі: важна не проста памятаць пра падзеі ваенных гадоў, а справай падмацоўваць свае словы і перакананні.
Мы павінны памятаць тых людзей, якія загінулі дзеля мірнага часу, мірнага нашай будучыні. Гэта наш маленькі ўклад у такую вялікую агульную памяць. Гэта самае малое, што можна зрабіць у памяць аб загінуўшых.